«Працую на дзяржпрадпрыемстве. Кіраўніцтва паведаміла, што на заўтра ўсе супрацоўнікі выводзяцца на працу дзеля ўборкі снега з фармулёўкай «Надзвычайная сітуацыя». Спасылаюцца на загад з Мінгарвыканкама», — паведаміў «Нашай Ніве» чытач у пятніцу.
* * *
200 самазвалаў вывозяць снег з Мінска, а ўсё адно праспекты горада звузіліся. Слізгата:
у снежныя дні ў сталіцы рэгіструецца больш за 200 здарэнняў, удвая больш, чым у звыклы час.
Сённяшняя пятніца ў гэтым сэнсе абяцае быць найгоршай.
У Мінску чакаецца моцны снег, а ў Гомелі і Магілёве — нечуванай інтэнсіўнасці. Прычым завіруха: з ветрам да 15—20 метраў за секунду.На Гродзеншчыне, у Панямонні снег валіць ад ранку. У Мінску на світанні пакуль сыпле толькі невялікі сняжок.
Пік снегападу ў Гомелі, Магілёве і Мінску чакаецца сёння ўдзень.
Завея прывядзе да заносаў на дарогах.
А вось у Берасцейшыне іншая трасца: удзень магчымы дождж, і пры гэтым тэмпература каля нуля, што выклікае галалёдзіцу на дарогах.
Тэмпература паветра чакаецца ад +1 на максімуме ў Брэсце да -8 на мінімуме па ўсім усходзе краіны.
У суботу чакаецца лагоднае надвор'е, а ў нядзелю зноў завее снег.
На аўтатранспраце ў пятніцу і нядзелю па магчымасці лепей не выязджаць, просіць ДАІ.Калі ж машыны адрачыся няма як, варта памятаць, што асабліва слізка бывае на мастах і пад імі, каля пешаходных пераходаў, у далінах рэк.