Мінгарвыканкам заклікае аўтаўладальнікаў не паркаваць машыны на цэнтральных вуліцах, каб не перашкаджаць уборцы снегу.
Як паведаміла прэс-служба гарвыканкама, пра гэта было заяўлена на сумесным пасяджэнні гарадскога штаба па добраўпарадкаванні і камісіі па надзвычайных сітуацыях пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Васільева, якое прайшло 20 студзеня ў сталіцы.

Гарадская адміністрацыя таксама нагадвае, што ў адпаведнасці з правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання горада аўтаўладальнікі абавязаны ажыццяўляць своечасовую ўборку праезнай часткі ад снегу на адлегласці не менш як 1 метр вакол свайго аўтамабіля.

Мінгарвыканкам заклікае насельніцтва сталіцы ўзяць удзел ва ўборцы снегу на дваровых тэрыторыях сваіх жылых дамоў.

«Сітуацыя з убіраннем снегу ў сталіцы знаходзіцца пад кантролем. Для гэтых мэтаў задзейнічаны ўсе рэсурсы. Пастаўлена задача да раніцы панядзелка максімальна навесці парадак на тэрыторыі Мінска. Мы разлічваем за выхадныя дні максімальна снег убраць і вывезці, каб былі забяспечаны падыходы да аб’ектаў аховы здароўя, адукацыі, гандлю і іншых», — сказаў Васільеў.

Тым часам Рэспубліканскі гідраметэацэнтр паведамляе, што снегапады ў бліжэйшыя дні будуць працягвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?