Шаноўны Павел Ізотавіч,

нумар СБ за суботу 17 лютага - сапраўдны інструктаж для нядобразычлівых кіраўнікоў аграгарадкоў.

Тым, якіх, калі верыць Зміцеру Кряту ( артыкул “Большая жизнь малых городков) хутка чакае сякір-башка.

“..... Александр Лукашенко подчеркнул, что многие руководители размахнулись слишком широко, перестали считать деньги и едва не скатываются к возведению «потемкинских деревень». На этот счет в скором времени свое слово скажет Комитет государственного контроля. По фактам бесхозяйственности Президент распорядился возбуждать уголовные дела”.

Натуральна тыя дырэктары зараз думаюць - куды ліняць і дзе ўдала прыстасавацца каб і далей цягнуць лавэ з бюджэту?

Параду, дзіўным чынам, дае ваша выданне.

На суседняй старонцы чытаем тэкст Вікторыі Паповай пра аблом з групай «Тяни–Толкай»: яны раскаталі губу на выступ у Палацы Рэспублікі (2400 месцаў), аднак фанаў у іх выявілася значна менш.

Прыйшлося ратаваць канцэрт шляхам раздачы халяўных запрашальных білетаў.

Адсюль аўтар робіць жорсткае рэзюме: “Аншлаговых» белорусских артистов можно пересчитать по пальцам одной руки: Алексей Хлестов, группа «J_Морс», Ирина Дорофеева, Дмитрий Ухтинский и Кирилл Слука. Аншлаг, скорее всего, соберет Анжелика Агурбаш. А что же другие — не хватает здоровых амбиций? Или проще плыть по течению: получать свою скромную долю от «гарантированных» 75 процентов эфира, пользоваться бескорыстной поддержкой телеканалов и «зажигать» на клубных вечеринках? Так, конечно, спокойнее. Но ведь на такой легкой волне далеко не уплывешь... “.

Першая думка: Оба-на: «Тяни–Толкай” і іншыя адэпты 75 адсоткаў займаліся фактычна тым жа чым тыя ж дырэктары аграгарадкоў – пакутавалі фігнёй за кошт бюджэту. Ну цяпер відавочна “свое слово скажет Комитет государственного контроля”.

Нічога падобнага. Побач апытанне на тэму “Доросли ли наши артисты до больших сцен? Слова даецца лідэру адной з бэндаў , якім “не хватает здоровых амбиций” - «Тяни–Толкай”.

Аднак гэта яшчэ не ўсе.

Як выходзіць з артыкула Паповай 23 лютага у прамым эфіры на БТ з днём абаронцы айчыны нас будуць віншаваць..... хлопцы з «Тяни–Толкай».

Цяпер дырэктары аграгарадкоў, над якімі навіс карны ятаган ведамства Зянона Ломаця, ведаюць што рабіць!

Натуральна ісці ў эстраду.

А што? Стварыў нейкі рок-гурт а-ля Тяні-толкай або ганста-рэпаўскі калектыў і, дзякуючы 75% квоце можна жыць як у раю: получать свою скромную долю от «гарантированных» 75 процентов эфира, пользоваться бескорыстной поддержкой телеканалов и «зажигать» на клубных вечеринках...

І ніякіх цябе Дзяржкантролей!

А калі абломіцца шанец можна і на БТ у прамым эфіры сольнік. Натуральна таксама за кошт дзяржавы.

Што ж вы прапагандуеце сп. Якубовіч? Адумайцеся!

Ваш шаноўны чытач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?