Улады Масквы ўпэўненыя, што на мітынгу апазіцыі, які павінен адбыцца 4 лютым магчымыя правакацыі, пра гэта заявіў намеснік мэра Масквы Аляксандр Гарбенка.
«У нас ёсць упэўненасць, што такія спробы будуць», — сказаў Гарбенка, паведамляе
Раней улады Масквы не ўзгаднілі маршрут прапанаванага апазіцыяй шэсця
* * *
У Расіі ствараецца новая апазіцыйная арганізацыя — Ліга выбаршчыкаў. Сярод яе заснавальнікаў — пісьменнік Барыс Акунін, журналіст Леанід Парфёнаў, спявак Юрый Шаўчук, тэлевядучая Таццяна Лазарава, пісьменнік Дзмітрый Быкаў, блогеры Рустам Адагамаў, Ілля Варламаў, журналіст, галоўны рэдактар часопіса «Вокруг света» Сяргей Пархоменка, пісьменніца Людміла Уліцкая.
Ліга створана для таго, каб абараняць правы выбаршчыкаў. Леанід Парфёнаў заявіў, што ідэя яе стварэння «нарадзілася на снежаньскіх мітынгах у Маскве на Балотнай плошчы і праспекце Сахарава».