Ці вераць рабочыя ў сваю абароненасць? І ці вераць, што прафсаюзы могуць дапамагчы, напрыклад, калі яны будуць патрабаваць павялічыць заробкі?

У Магілёве рабочыя РУП «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат» стваралі камітэт для страйку, каб змагацца за лепшыя заробкі. У Віцебску будаўнікі выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу ў знак салідарнасці са звольненым калегай і абяцалі перайсці ў БНП (Беларускі незалежны прафсаюз). У Мікашэвічах некалькі сотняў працоўных перайшлі ў незалежны прафсаюз дзеля сапраўднай абароны сваіх правоў і інтарэсаў. А што ў Мінску? Ці насамрэч рабочыя адчуваюць, што іх прафсаюзы абараняюць іх правы і інтарэсы? Ды і чаго чакаюць ад сваіх прафсаюзаў: абароны ці падарункаў на новы год? І калі гаворка ідзе пра такія паняцці, як «абараняць свае правы» і «змагацца за лепшыя ўмовы», ці хочуць гэтага самі рабочыя?

Мы спыталі рабочых каля прахадной Мінскага трактарнага завода, што яны думаюць на гэты конт? Ці адчуваюць яны абароненасць сваімі прафсаюзамі? І ці гатовыя змагацца за штосьці самі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?