Польскі дэпутат Януш Палікот пагражаў публічна скурыць у памяшканні сойма цыгарэту з марыхуанай, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы легалізацыі лёгкіх наркотыкаў.
Аднак замест гэтага толькі падпаліў араматычныя палачкі.
Януш Палікот і яго прыхільнікі выступаюць за легалізацыю ўжывання і захоўвання наркотыкаў. Прадстаўлены на разгляд сойма яго партыяй законапраект прадугледжвае беспакаранае захоўванне аж да 50 г канабіса, 1 г амфетаміну, какаіну і экстазі. Захоўванне не больш за 1 г гераіну таксама не будзе лічыцца злачынствам.
Па словах эксцэнтрычнага дэпутата, ужыванне марыхуаны — не такая ўжо шкодная справа. Парламентарый лічыць, што
легалізацыя лёгкіх наркотыкаў прывядзе да доўгачаканай лібералізацыі Польшчы.
Дэмарш палітыка выклікаў абуранасць з боку спікера парламента Евы Капач, якая паабяцала не дапусціць парушэння закона і паскардзілася на калегу ў пракуратуру.
У красавіку польскія ўлады змякчылі антынаркатычнае заканадаўства, дазволіўшы праваахоўчым органам вырашаць, заводзіць ці не крымінальную справу супраць асобаў, затрыманых з невялікай колькасцю наркатычных рэчываў. Аднак захоўванне наркотыкаў незалежна ад іх колькасці ў краіне дагэтуль забаронена.