Брэсцкія актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» сабралі больш за тысячу подпісаў пад зваротам да мясцовых улад з патрабаваннем ліквідаваць прычыны смуроду ў горадзе.
Дакумент накіраваны 20 студзеня ў Брэсцкі гарвыканкам.
Як паведаміла актывіст кампаніі Ганна Канюс, у звароце са спасылкай на закон «Аб
«Збор подпісаў пад гэтым калектыўным патрабаваннем пачалі ў канцы верасня мінулага года ў межах распачатай намі акцыі „За чыстае паветра“, — дапоўніла Канюс. — Нагодай паслужылі звароты грамадзян у грамадскую прыёмную кампаніі ў Брэсце».
Паводле яе слоў,
жыльцы дамоў у цэнтры горада побач з ракой Мухавец скардзіліся на непрыемны пах, які ўжо не першы год запаўняе іх кватэры і дамы, а ўлады дагэтуль не вырашылі гэту праблему.
«Спадзяемся, што яны зробяць гэта пасля звароту да іх больш чым тысячы брэстаўчан. Як аказалася, з праблемай смуроду сутыкаюцца жыхары не толькі цэнтра горада», — адзначыла Канюс.
Яна нагадала, што актывісты кампаніі «Гавары праўду!» падавалі заяўкі ў гарвыканкам на тры пікеты: 25, 26 і 27 лістапада з мэтай прыцягнуць увагу ўлад да праблемы смуроду ў Брэсце і выказаць пратэст у сувязі з бяздзейнасцю чыноўнікаў у гэтым пытанні.
Правядзенне ўсіх пікетаў гарвыканкам забараніў.
«Мы лічым, што чыноўнікі пабаяліся публічнага агучвання праблемы, якая хвалюе многіх жыхароў горада. Перыядычна яны вымушаны зачыняць у сваіх кватэрах і дамах усе вокны і фортачкі, як у падводных лодках задрайваюць люкі», — падкрэсліла Канюс.