Беларуская жаночая эстафета выйграла срэбра на этапе Кубка свету па біятлоне. Лідар нашай каманды Дар'я Домрачава на апошнім этапе лёгка абагнала расійскую спартсменку, але на тое, каб апярэдзіць францужанку, не хапіла літаральна некалькіх дзясяткаў метраў.

Склад зборнай Беларусі: Надзея Скардзіна, Людміла Калінчык, Настасся Дубарэзава, Дар'я Домрачава

Вынікі:

1. Францыя (0 штрафных колаў +9 запасных патронаў) 1:17:06.5

2. Беларусь (0+10) +2.5 секунды адставання

3. Расія (1+11) +21.4

4. Нарвегія

5. Украіна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0