Горад Дума на паўночным усходзе ад Дамаска пасля зацятых баёў перайшоў пад кантроль байцоў узброенай апазіцыі, якая складаецца, пераважна, з былых салдат сірыйскай арміі.

Сірыйская праваабарончая арганізацыя паведамляе, што бітва паміж паўстанцамі і сірыйскімі сіламі бяспекі працягвалася да позняй ночы.

Па словах праваабаронцаў, раней чатыры чалавекі загінулі ў Думе, калі сірыйскія сілы адкрылі агонь па пахавальнай працэсіі.

Горад Дума насельніцтвам прыкладна 120 тысяч чалавек знаходзіцца за 20 кіламетраў ад сталіцы краіны.

Баявыя дзеянні ў Сірыі актывізаваліся за дзень да таго, як Ліга арабскіх дзяржаў на сустрэчы на ўзроўні міністраў павінна прыняць рашэнне аб місіі сваіх назіральнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?