Колькасць ахвяр у выніку тэракту ў другім па велічыні горадзе Нігерыі Кано расце, прынамсі загінула 215 чалавек, піша нігерыйская газета Leadership.

Каменданцкую гадзіну, абвешчаную напярэдадні ў мегаполісе, сёння скарацілі з 24 гадзін да 11 гадзін. Цяпер яна доўжыцца з сямі вечара да шостай раніцы.

Тэракт у Кано адбыўся ў суботу, смяротнікі на мотаролерах падарвалі сябе ля будынка паліцыі і іншых урадавых установаў. Некалькі выбухаў прагучала каля офіса міграцыйнай службы і шэрагу іншых паліцэйскіх участкаў.

Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе групоўка «Бока Харам», чальцыв якой дамагаюцца ўвядзення нормаў шарыяту на поўначы Нігерыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?