Тэлеканал «Беларусь 1» прапануе 28–29 студзеня прэм’еру чатырохсерыйнай гістарычнай драмы «Талаш» («Беларусьфільм», 2011 год), знятай рэжысёрам і аўтарам сцэнара Сяргеем Шульгой па матывах аповесці Якуба Коласа «Дрыгва».

Як аўтар сцэнарыя Сяргей Шульга надаў сучаснае гучанне палітычным адносінам паміж героямі свайго будучага фільма — байцамі Чырвонай арміі і палешукамі, польскімі легіянерамі і мясцовымі жыхарамі, шляхтай і простымі сялянамі.

У серыяле «Талаш» занятыя толькі беларускія акцёры.

Галоўная роля — у непаўторнага Генадзя Гарбука, пад якога і пісаўся сцэнар.
Са знакамітых артыстаў у карціне здымаюцца Генадзь Аўсяннікаў, Аўгустын Мілаванаў, Зінаіда Зубкова, Ніна Разанцава, Аляксандр Ткачонак, Таццяна Андросава. З маладых акцёраў можна адзначыць Паўла Харланчука, Насту Баброву, Дзяніса Паршына, Андрэя Сенькіна, Алену Дуброўскую, Валерыя Зяленскага, Анатоля Голуба.

Гістарычная драма «Талаш» будзе дэманстравацца ў дзённым эфіры «Беларусь 1» у суботу, 28 студзеня, у 15.55 (1–2 серыі) і ў нядзелю, 29 студзеня, у 15.45 (3–4 серыі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?