Пасьля пэўнай паўзы «Советская Белоруссия» адкамэнтавала апошнія дыскусіі ў стане апазыцыі. У рэдакцыйным артыкуле «Ўлоўны мсьціўца» прэзыдэнцкая газэта засяроджвае агонь на Аляксандру Мілінкевічу. Рэдактар газэты клапатліва заўважае, што «палітычная апазыцыя ня мае ніякіх дывідэндаў ад [замежных] перамяшчэньняў сп-ра Мілінкевіча». Газэта цытуе выказваньне аднаго зь лідэраў кангрэсістаў Аляксандра Бухвостава і цешыцца: «Стартаваў новы матч па перадзеле партфэляў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?