Як паведамляе interfax.by, 21–22 студзеня апаратар сувязі МТС праводзіў тэхнічныя працы. Таму ў шэрага абанентаў з’явілася праблема — некарэктна адлюстроўваўся баланс, былі заблакаваныя званкі.

Датэлефанавацца да службы падтрымкі і цяпер атрымліваецца не ва ўсіх карыстальнікаў мабільнай сувязі, з чыіх рахункаў раптам зніклі грошы. Па словах работнікаў кампаніі, цяпер ідзе павышаная нагрузка на нумар 0890.

Праблемы ўзніклі ў тых, хто карыстаўся мабільным інтэрнэтам. Нягледзячы на актывізаваныя пакеты трафіку, грошы спісваліся па іншых тарыфах. Аператар загадзя паведамляў пра запланаваныя працы і раіў загадзя пакласці грошы на рахунак, бо білінг будзе часова недаступны. Аднак, відаць, сітуацыя выйшла з-пад кантролю.

Калі праблема будзе вырашана, не паведамляецца.

Некаторыя абаненты МТС атрымалі на рахунак 20–50 тысяч рублёў абяцанага плацяжа. Гэта дазволіць ім здзяйсняць размовы, пакуль будзе ісці разбіральніцтва наконт спісання грошай.

Як паведаміла прэс-служба СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», збой адбыўся з тэхнічных прычынаў. «У сувязі з ажыццяўленнем планавых работ по пашырэнні функцыянала білінгу МТС для некаторых абанентаў апрацоўка заявак на дадаванне/выдаленне паслуг, здыманне блакіровак, залічэнне плацяжоў праводзіцца з затрымкай. Мы працуем з кожным індывідуальным абаненцкім выпадкам, усе пытанні абанентаў будуць вырашаныя ў найбліжэйшы час. Пры гэтым звяртаем увагу, што ў цэлым сетка МТС у Беларусі працуе ў штатным рэжыме», — адзначылі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?