Тут цяпер размяшчаецца офіс Партыі БНФ.

Тут цяпер размяшчаецца офіс Партыі БНФ.

Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала змены ў статуце Партыі БНФ, згодна з якімі новы юрыдычны адрас арганізацыі размяшчаецца ў Мінску па вуліцы Чарнышэўскага, 3–39,
паведаміў лідар партыі Аляксей Янукевіч.

Паводле яго слоў, дагавор арэнды офіса па вуліцы Чарнышэўскага заключаны тэрмінам на тры гады. «Ёсць усе перадумовы, каб новы офіс адыгрываў тую ж ролю цэнтра дэмакратычнай супольнасці, якую 17 гадоў выконвала памяшканне па праспекце Машэрава, 8. Запрашаем наведваць як мерапрыемствы Партыі БНФ, так і ўсе іншыя культурныя і палітычныя акцыі, якія праходзяць у нас у офісе», — сказаў ён.

Нагадаем, у 2011 годзе Партыя БНФ вымушана была сысці з двух офісаў у Мінску.

26 ліпеня партыя была афіцыйна выселена са свайго цэнтральнага офіса па праспекце Машэрава, 8, які арандавала з 1992 года. Ініцыятарам высялення стала ЖРЭА Савецкага раёна Мінска, якое растлумачыла нежаданне працягваць арэнду неабходнасцю далейшага выкарыстання памяшкання «для ўласных патрэб».

Дагавор арэнды офіса па адрасе Крапоткіна, 93а, быў заключаны на год, да сярэдзіны ліпеня 2012 года, аднак у верасні ўладальнік папрасіў вызваліць памяшканне. Такое рашэнне ён аргументаваў асабістымі прычынамі, у прыватнасці намерам прадаць памяшканне. Партыя поўнасцю вызваліла памяшканне 1 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?