Расія спыняе часовае прымяненне пагаднення аб агульным аграрным рынку дзяржаў - членаў СНД, падпісанага 6 сакавіка 1998 года. Адпаведнае распараджэнне па прапанове расійскага МЗС падпісаў прэм'ер-міністр краіны Міхаіл Фрадкоў, паведамляе ўрадавая прэс-служба.
Акрамя таго, Кабінет міністраў падтрымаў прапанову аб накіраванні паведамлення аб намеры Расіі не станавіцца ўдзельніцай пагаднення аб супрацоўніцтве па прымяненню адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка работ і прафесій рабочых і кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых, падпісанага 13 студзеня 1999 года.
0
0
0
0
0
0