23 студзеня ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя старшыні рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антона Астаповіча і яго калег па праблемах выканання заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны пры правядзенні работ на комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі «Гістарычны цэнтр Мінска».

Паводле слоў Астаповіча, пачынаецца новы віток работ у гістарычным цэнтры Мінска, а дакладней, забудова правага боку вуліцы Гандлёвай.

«Знайшліся тры інвестары, — удакладніў ён, — з якімі Мінгарвыканкам заключыў інвестыцыйную дамову на засваенне гэтай тэрыторыі. І нягледзячы на тое, што ва ўмовах дамовы прадугледжана абавязковае перанясенне магістральных інжынерных сетак — гэта калектар, які раней не дазваляў запраектаваць гістарычную шырыню вуліцы, — сучасны эскізны праект не адпавядае ніводнаму нарматыву Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, не адпавядае рэгламентам дэталёвага плана рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і ўпарадкавання гістарычнага цэнтра Мінска. І таму наша грамадскае аб'яднанне звяртаецца ва ўсе дзяржаўныя органы кіравання, каб наладзіць не толькі нармальны працэс праектавання, але і грамадскае абмеркаванне ужо прадстаўленага і абмеркаванага ў верасні на навукова-метадычнай радзе пры Міністэрстве культуры эскізнага праекта забудовы правага боку вуліцы Гандлёвай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?