Рэспубліканская мастацкая выстаўка «Арт-крок» разгорнецца з 24 студзеня адразу ў трох галерэях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Цырымонія адкрыцця дзясятай па ліку выстаўкі «Арт-крок» грамадскага аб’яднання «Міжнародная гільдыя жывапісцаў» адбудзецца ў галерэі «Лабірынт». Маштабная экспазіцыя таксама разгорнецца ў галерэях «Атрыум» і «Ракурс».

Як адзначылі ў Нацыянальнай бібліятэцы, сябры Міжнароднай гільдыі жывапісацаў — гэта самыя вядомыя і паспяховыя мастакі, якія з году ў год прадстаўляюць на суд гледачоў новыя работы. «Такі падыход дае магчымасць непасрэднага знаёмства з творчым працэсам, што цікава не толькі шырокім колам гледачоў, але і прафесіяналам у сферы мастацтва. Работы даюць магчымасць прасачыць развіццё найноўшых мастацкіх тэндэнцый», — лічаць арганізатары.

У выстаўцы прымуць удзел амаль паўсотні айчынных аўтараў, у ліку якіх Уладзімір Кожух, Васіль Касцючэнка, Анатоль Бараноўскі, Дзмітрый Сурыновіч, Аляксандр Забаўчык, Генадзь Драздоў, Фёдар Ястраб, Уладзімір Рынкевіч.

Выстаўка прадоўжыць работу да 24 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?