У Пружанскім раёне правалілася пад лёд і патанула 76-гадовая жыхарка вёскі Стаі.

Трагедыя адбылася на возеры недалёка ад вёскі. Пра тое, што з жанчынай здарылася няшчасце, паведаміў у міліцыю днём 23 студзеня яе сын, жыхар Пружанаў. Занепакоены тым, што з раніцы 23 студзеня маці не адказвае на тэлефанаванні, ён звязаўся з яе суседам і папрасіў мужчыну зайсці ў дом. Сусед пабачыў, што дом адкрыты, там гарыць святло, але гаспадыні нідзе няма.

Сын жанчыны, прыехаўшы ў вёску, убачыў на снезе сляды, якія вялі ад хаты да возера. На вадаёме прыкладна за дзесяць метраў ад берага мужчына пабачыў палонку, у якой знаходзілася вопратка маці. Цела дасталі з вады супрацоўнікі МНС.

Абставіны здарэння высвятляе Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта. На дадзены час прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. Асноўная версія здарэння - няшчасны выпадак. Жанчына жыла ў хаце адна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?