Літаратура11

Шатландскі пачастунак у Коласавым доме

«Вячэра Бёрнса». 26 студзеня. Акадэмічная, 5. 16.30.

26 студзеня, а 17-й у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (Акадэмічная, 5) пройдзе святкаванне дня нараджэння шатландскага паэта Роберта Бёрнса.

Дзень нараджэння Бёрнса, які адзначаецца

25 студзеня, з’яўляецца нацыянальным святам у Шатландыі, на Радзіме творцы. У гэты дзень прыхільнікі легендарнага паэта ва ўсім свеце ўздымаюць келіхі ў яго гонар.
У нашай краіне паэзія Бёрнса атрымала новае жыццё. Пераклады вершаў слыннага барда на беларускую мову ў выкананні Язэпа Семяжона, Юркі Гаўрука, Галіны Дубянецкай, Алены Таболіч далі магчымасць аматарам мастацкага слова бліжэй пазнаёміцца з багатай культурнай спадчынай Шатландыі.

Святочны вечар у гонар паэта мае назву «Вячэра Бёрнса» (Burns Supper) і традыцыйна праводзіцца згодна з пэўным сцэнаром. У музеі Якуба Коласа традыцыя пашыраная за кошт ганаравання гаспадара Дома — народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 130-годдзе якога адзначаецца сёлета. Непасрэднымі арганізатарамі вечара выступаюць і спадкаемцы песняра — малодшы сын пісьменніка Міхаіл Міцкевіч і ўнучка паэта — Марыя Міцкевіч.

У праграме вечара — народныя шатландскія танцы ў выкананні Мінскай школы сярэднявечнага танца Bassadance, музыка і спевы Шатландыі, вершы Роберта Бёрнса і Якуба Коласа.

Кульмінацыяй вечара стане дэгустацыя хагіса — нацыянальнай шатландскай стравы, апетай Робертам Бёрнсам у яго вершы «Ода хагісу».

Даведкі па т.: (17) 284-05-55, 284-17-02.

* * *

Роберт Бёрнс. Фіндлей

— Хто гэта грукае ў акно?
— Хто ж, гэта я — Фіндлей!
— Ідзі дамоў. Тут спяць даўно!
— Не ўсе! — сказаў Фіндлей.

— Як ты асмеліўся будзіць?
— Ды так, — сказаў Фіндлей.
— Кату марцоваму карціць…
— Карціць, — сказаў Фіндлей.

— Не адчыню — і не прасі…
— Прашу! — сказаў Фіндлей.
— Ты ж спаць да пеўняў не дасі.
— Не дам! — сказаў Фіндлей.

— Пусціць, а што, калі радня?..
— Пусці! — прасіў Фіндлей.
— Дык ты ж завалішся да дня.
— Да дня! — сказаў Фіндлей.

— Такога толькі прыручы…
— Так-так! — сказаў Фіндлей.
— Дык ты ж тут будзеш штоначы.
— І ўдзень! — сказаў Фіндлей.

— Смала. Пралазь, дапамагу…
— Хутчэй! — сказаў Фіндлей.
— Глядзі ж, нікому ні гу-гу!
— Угу! — сказаў Фіндлей.

Пераклаў Язэп Семяжон.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію3

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск вырашыў адысці ад палітыкі і вярнуцца да сваіх праектаў у космасе2

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава3

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

У вёсцы пад Мінскам купілі дом за мільён даляраў3

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію3

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць