Толькі 3,5% маладых лекараў задаволеныя сваім заробкам
Такія звесткі сацыялагічнага даследавання, праведзенага афіцыйнымі прафсаюзамі.
Большасць медыцынскіх работнікаў лічаць, што ўзровень іх сацыяльнай абароненасці вельмі нізкі і не адказвае грамадскаму статусу лекара, паведамляе сайт Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Паводле вынікаў даследавання, 52,4% маладых лекараў лічаць заробак нізкім і толькі 3,5% задаволеныя ім.
Дарэчы, як паказвае практыка, заробак маладых спецыялістаў-лекараў ніжэй сярэдняга ў цэлым у ахове здароўя на 16–21% і складае ад 1,5 да 2,5 мільёнаў рублёў, ці ўсяго 200–300 даляраў.
Народная Воля
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ