Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат) працягвае цешыць новымі лічбамі. Так, учора паведамлялася, што ў снежні заробак у Беларусі склаў 2 млн. 877 тыс. 658 рублёў (345 даляраў).
Цяпер Белстат удакладніў лічбы па рэгіёнах. Так,
згодна са звесткамі Белстата, у Мінску сярэдні налічаны заробак (г.зн. «бруднымі») у снежні склаў 3 млн 829 тыс. 926 рублёў (458,6 даляра), у Мінскай вобласці — 2 873 052 рублі,у Гомельскай — 2 713 231 рубель, Магілёўскай — 2 627 000. У аўтсайдарах ходзіць Заходняя Беларусь. У Гродзенскай вобласці сярэдні налічаны заробак у снежні склаў 2 553 489 рублёў, у Брэсцкай — 2 407 920 рублёў.
Традыцыйнае пытанне: а які ваш заробак цяпер і ў якой сферы вы працуеце?
З лютага пенсіі вырастуць ажно на 24% і сярэдняя складзе 1 млн 252 тыс. рублёў, photo.bymedia.net