У Мінску чакаюцца снег і мяцеліца, галалёдзіца, магчыма ўтварэнне снежных заносаў на праезнай часткі.
У горадзе будзе працаваць снегаўборачная тэхніка. «Не пакідайце свае аўтамашыны на праезнай частцы на доўгі час, каб не ствараць перашкодаў для тэхнікі», — адзначылі ў ДАІ.

Дарожная міліцыя заклікае, каб пазбегнуць здарэнняў паставіць зімовую гуму, калі хтосьці з аўтаўладальнікаў гэтага яшчэ не зрабіў.

Пажадана абмежаваць паездкі на асабістым аўто, скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту.
«Калі вы за рулём, будзьце асабліва ўважлівыя і асцярожныя, правільна выбірайце хуткасць руху і бяспечную дыстанцыю», — падкрэслілі ў ДАІ.
Пешаходам у сваю чаргу неабходна быць вельмі ўважлівымі, выкарыстоўваць флікеры ў цёмны час сутак
і ва ўмовах недастатковай бачнасці, а таксама выконваць элементарныя правілы бяспекі. «Помніце, што імгненна спыніць аўтамабіль немагчыма», — адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?