24 студзеня ў віцебскай калоніі«Віцьба-3» адбылося кароткатэрміновае спатканнеэкс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава з сваякамі — жонкай Ірынай Халіп і маці Алай Саннікавай.
«Спатканне адбылося. Усё, што я хачу выказаць, я выкажу на
Нагадаем,
цяперашняе спатканне Ірыны Халіп з мужам адбылося пасля больш чым чатырохмесячнага перапынку.Ад 7 да 9 верасня ў яе было доўгатэрміновае спатканне з мужам у наваполацкай калоніі.
20 студзеня асуджаны палітык сустракаўся са сваім адвакатам, які пасля гэтага паведаміў, што ў Саннікава ўсё нармальна і ніякіх скаргаў няма.
14 мая 2011 года суд Партызанскага раёна Менска асудзіў Саннікава на пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, ён прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежні 2010 года. Адбываць пакаранне палітык павінен быў у выпраўленчай калоніі Наваполацка (Віцебская вобласць), куды быў этапаваны ў канцы ліпеня, аднак праз два месяцы яго без тлумачэння прычын перавялі ў бабруйскую калонію № 2. У лістападзе палітыка зноў этапавалі, але куды менавіта — доўгі час не ведалі ні сваякі Саннікава, ні яго адвакаты.