Лявон Тарасэвіч. Без назвы. Палатно, алей. 1986.

Лявон Тарасэвіч. Без назвы. Палатно, алей. 1986.

Мсціслаў Дабужынскі. «Віцебск». 1919. Папера, графітны й каляровы алоўкі, акварэль; 22,8х28,4 см. Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква.

Мсціслаў Дабужынскі. «Віцебск». 1919. Папера, графітны й каляровы алоўкі, акварэль; 22,8х28,4 см. Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква.

Яўген Жак. «П'еро». 1921. Алей, холст. 115 x 76 см. Нацыянальны музей, Варшава.

Яўген Жак. «П'еро». 1921. Алей, холст. 115 x 76 см. Нацыянальны музей, Варшава.

У.Страмінскі. «Сонца ў заплюшчаных вачах». 1948. Алей, палатно; 73 x 61 см.  Нацыянальны музэй, Варшава.

У.Страмінскі. «Сонца ў заплюшчаных вачах». 1948. Алей, палатно; 73 x 61 см. Нацыянальны музэй, Варшава.

Май Данцыг. «Мой горад старажытны, малады». 1972. Алей, палатно. Нацыянальны мастацкі музей, Мінск.

Май Данцыг. «Мой горад старажытны, малады». 1972. Алей, палатно. Нацыянальны мастацкі музей, Мінск.

Міхась Раманюк. «Кабета на ганку». 1970-я. З прыватнага збору, Мінск.

Міхась Раманюк. «Кабета на ганку». 1970-я. З прыватнага збору, Мінск.

Абрам Маневіч. «Гета». 1923. Палатно, алей. Бруклінскі музэй, ЗША.

Абрам Маневіч. «Гета». 1923. Палатно, алей. Бруклінскі музэй, ЗША.

А.Малішэўскі. «Стары Мінск». 1965. Алей, кардон. Уласнасць сям'і мастака.

А.Малішэўскі. «Стары Мінск». 1965. Алей, кардон. Уласнасць сям'і мастака.

Зянон Пазьняк. «Горад юнацтва майго». 1965. З альбома «Мінск», 1967.

Зянон Пазьняк. «Горад юнацтва майго». 1965. З альбома «Мінск», 1967.

Сяргей Харэўскі пайшоў на рызыку: выбар ста твораў заўжды спрэчны.

Сяргей Харэўскі пайшоў на рызыку: выбар ста твораў заўжды спрэчны.

Кніга Сяргея Харэўскага «Сто твораў ХХ стагоддзя. Нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу» атрымала прэмію «Залатая літара». Гэтая кніга пісалася многа гадоў. Першыя яе часткі друкаваліся ў «Нашай Ніве» ў 1990-я, некаторыя артыкулы ёсць у блогу аўтара. У сённяшнім 400-старонкавым выглядзе з ілюстратыўным дадаткам і навукова-даведачным апаратам кніга можа быць падручнікам па гісторыі беларускага мастацтва. Можа яна быць і дапаможнікам па гісторыі ХХ стагоддзя — вызначальнага для беларусаў часу, калі нацыя афармлялася палітычна і здабывала дзяржаўнасць.

Аўтар надае вялікую ўвагу гістарычным абставінам стварэння карцін, фота і архітэктурных аб’ектаў.
Дазнаёмся, напрыклад, што мастак Ілля Рэпін перапісваўся з экс-старшынёй урада БНР Язэпам Варонкам, што стваральнік эпахальнага палатна «Мінск. 3 Ліпеня» Валянцін Волкаў у часе вайны маляваў партрэты нямецкіх адміністратараў, што драўляны Скарына Глебава — гэта насамрэч Купала ў вобразе Скарыны.
У кнізе мноства імёнаў, вернутых беларускай культуры. Напрыклад, стваральнік помніка Кацярыне ІІ Марк Антокальскі, архітэктар тэатра ў Бабруйску Андрэй Оль, народны мастак СССР Георгій Ніскі, класік польскага экспрэсіянізму Яўген Жак.
Прадстаўленыя і асобы, без якіх выяўленчае мастацтва і фота сёння немагчыма ўявіць — ад Рушчыца, Драздовіча, Лангбарда да Селешчука, Пазняка і Цэслера.
Вялікая заслуга Харэўскага ў тым, што ён адным з першых пачаў разглядаць як часцінку нашай культуры мастакоў беларускага паходжання, а таксама тых, частка жыццёвага шляху якіх прыпала на Беларусь.
Сапраўды, іх творчасць паўплывала на традыцыю.
Апроч таго, Харэўскі разглядае як кананічныя творы некаторых жанраў, напрыклад, фатаграфіі, якія доўгі час легкаважыліся.

Кніга выйшла ў Вільні, дбаннямі выдавецтва ЕГУ. Наклад яе малы, усяго 200 асобнікаў.

…Незадоўга да завяршэння працы са «Ста творамі» ў невялічкім рабочым кабінеце аўтара абрынуліся цяжкія паліцы.
На іх да самай столі высіліся кнігі па мастацтве. На шчасце, Сяргей Харэўскі не пацярпеў. Дык зычым аўтару здароўя і чакаем новых твораў!

* * *

Сяргей Харэўскі. Нарадзіўся ў 1967. Мастак, мастацтвазнаўца, аўтар «НН» ад моманту яе аднаўлення, доўгачасовы мастацкі рэдактар газеты. Аўтар кніг «Звяры-суайчыннікі» (2000), «Гiсторыя мастацтва i дойлiдства Беларусi» (2007), «Прамоўленае: эсэ і лекцыі». (2008), «Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг." (2008). Жыве ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?