Пятым зарэгістраваным кандыдатам на пасаду прэзідэнта Расіі стаў бізнесмен Міхаіл Прохараў. Пры галасаванні па пытанні аб рэгістрацыі Прохарава адзін член ЦВК ўстрымаўся, астатнія выступілі «за».

У якасці кандыдатаў ужо зарэгістраваныя лідары чатырох парламенцкіх партый: Уладзімір Пуцін ад «Адзінай Расіі», Генадзь Зюганаў ад КПРФ, Сяргей Міронаў ад «Справядлівай Расіі» і Уладзімір Жырыноўскі ад ЛДПР. Заснавальніку партыі «Яблык» Грыгорыю Яўлінскаму і губернатару Іркуцкай вобласці Дзмітрыю Мезенцаву ЦВК адмовіў у рэгістрацыі з-за перавышэння дапушчальнай колькасці непраўдзівых подпісаў у пададзеных за іх падпісных лістах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?