Кніга «Імёны Свабоды» з серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе» выйшла ў свет у 2007 годзе. Цяпер з’явіўся яе гукавы варыянт — аўдыёкніга ў выкананні аўтара.

«Гэта дапоўнены варыянт кнігі, — кажа Уладзімір Арлоў. — На дыску ёсць новыя тэксты, у тым ліку пра пісьменніка-эмігранта Кастуся Акулу, пра мастака і літаратара, журналіста Вячаслава Дубінку, пра паэтку і перакладчыцу Ніну Мацяш пра заснавальніка беларускай Вікіпедыі Уладзю Каткоўскага, пра юную дзяўчынку Ганну Уланаву».

У аўдыёкнізе 266 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагоддзяў.

Неўзабаве дыск прэзентуюць у Мінску, а таксама ў іншых градах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?