Камісія па пытаннях памілавання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прашэнне Андрэя Саннікава аб памілаванні пакуль не разглядала.
Пра гэта паведаміў сябра камісіі Мікалай Самасейка, кіраўнік камісіі палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.

Пра тое, што экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Саннікаў напісаў такое прашэнне яшчэ 20 лістапада,

Самасейка, паводле яго слоў, даведаўся «сёння з інтэрнэту».

Дэпутат паведаміў, што пасяджэнні камісіі па памілаванні праводзяцца тры-чатыры разы на год. Апошняе адбылося каля месяца таму, калі павінна прайсці чарговае пасяджэнне, ён не ведае. Як растлумачыў Самасейка,

пасяджэнні праводзяцца «па меры назапашвання матэрыялаў», інакш «прыйшлося б засядаць кожны дзень».
«Матэрыялаў на пасяджэнні разглядаецца досыць шмат», — сказаў член камісіі па памілаванні.

Сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп заявіла, што яе муж напісаў на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні яшчэ 20 лістапада мінулага года пад уздзеяннем катаванняў. Аб гэтым Саннікаў паведаміў жонцы і маці падчас кароткатэрміновага спаткання з імі ў калоніі «Віцьба-3» 24 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?