31 студзеня у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выставы твораў Ганны Атаян (Львоў, Украіна) «Атрыбуты».

"Вяртанне".

"Вяртанне".

"Экіпаж".

"Экіпаж".

"Прывет з мора".

"Прывет з мора".

"Святочны нацюрморт".

"Святочны нацюрморт".

"Любімы пінжак".

"Любімы пінжак".

"Англічанка".

"Англічанка".

"Атрыбут".

"Атрыбут".

«Свет, старанна створаны львоўскай мастачкай Ганнай Атаян, запамінаеш з першага позірку
і пазней беспамылкова пазнаеш у стракатасці любой выставы, — піша мастацтвазнаўца Наталля Касмалінская. — Не толькі з-запацешна-іранічна-трагікамічных герояў і меланхалічна-вытанчанага батыкавага каларыту. А ў першую чаргу — з-за дзіўнай дакладнасці, з якой мастачка „трапляе ў дзясятку“ псіхалагічнага партрэта кожнага свайго персанажа і сюжэта.
З дапамогай двух-трох дэталяў ёй удаецца „распавесці“ цэлае жыццё.
Усе гэтыя медытуючыя нацюрморты з гранатамі і каралямі, кранальныя фільдэперсавыя панчохі, „рогі багацця“ з маніяй велічы, душэўныя халадзільнікі, дзіўныя вазы для садавіны чамусьці з гарністамі замест німф і наяд, заклапочана-сэксуальныяанёлы-русалкі з тварам Фрыды Кала, калекцыя ашаламляльных пінжакоў і інш… усё так выразна і дакладна, усё так „смачна знойдзена“, што мы тут жа выдаём аўтару безлімітны крэдыт даверу.
Акварэльная фактура размалёўкі па шоўку ідэальна супадае з ідэяй мастачкі: размыць мяжу паміж рэальным светам і творчай фантазіяй. Удалая стылізацыя пад найблізкае да нас рэтра 1930-х надае творам Атаян лірычную інтымнасць паштоўкі з сямейнага альбому.
У той жа час іранічная гіпербалізацыя дазваляе ёй пазбегнуць банальнасці рэалізма, але утрымліваць рэальнасць у рамках вызначанай умоўнасці часу і прасторы таго, што адбылося.
Дзякуючы беспамылковаму адчуванню і таленту бачыць „вялікае ў малым“ Ганна знаходзіць менавіта той найбольш характэрны акцэнт, той пераканаўчы набор атрыбутаў, менавіта тую дакладную танальнасць, якія дазваляюць узнавіць „за кадрам“ кожнага асобнага твора пэўны партрэт эпохі».

Ганна Атаян нарадзілася ў Львове ў 1967-м, скончыла Львоўскую Акадэмію мастацтваў. Працуе ў тэхніцы жывапісу па шоўку і гарачым батыку. Яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Украіны і за мяжой.

Выстава працягнецца да 11 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?