Сяржук Сыс. Стрэмка. — Мінск: Кнігазбор, 2001.

Сяржук Сыс. Стрэмка. — Мінск: Кнігазбор, 2001.

Сяржук Сыс (справа) з Алесем бяляцкім падчас студэнцкай паездкі ў Ялту, на магілу Багдановіча. 1980 год.

Сяржук Сыс (справа) з Алесем бяляцкім падчас студэнцкай паездкі ў Ялту, на магілу Багдановіча. 1980 год.

Акцыя ў падтрымку палітвязня Змітра Дашкевіча. Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Сяргей Сыс і Валянцін Стэфановіч перадаюць міністру ўнутраных спраў пяпяровых жураўлікаў, зробленых дзецьмі з Еўропы, патрабуючы вызваліць моладзевага актывіста. 2008 год.

Акцыя ў падтрымку палітвязня Змітра Дашкевіча. Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Сяргей Сыс і Валянцін Стэфановіч перадаюць міністру ўнутраных спраў пяпяровых жураўлікаў, зробленых дзецьмі з Еўропы, патрабуючы вызваліць моладзевага актывіста. 2008 год.

Спадар Сяргей, як і яго цёзка Анатоль, — паэт «талакоўскага» паклікання. Сяржук Сыс нарадзіўся 26 студзеня 1962 года ў вёсцы Заспа Гомельскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага універсітэта.

Падчас вучобы ў ВНУ пасябраваў з Алесем Бяляцкім, Эдуардам Акуліным, Анатолем Сысом, разам з якімі ўвайшоў у Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя».

«Для мяне Сыс — гэта ўвасабленне паэта-традыцыяналіста ў добрым сэнсе слова, — кажа паэт, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» Анатоль Івашчанка. — Ён сумяшчае ў сабе вобраз такога рубахі-парня з аднаго боку, а з іншага — захоўвае такую сентыментальнасць, лірычнасць. Толькі цяпер ён выдае першую кнігу — зборнік «Стрэмка».

Ёсць такое выслоўе: «Расколіна свету праходзіць праз сэрца паэта», дык паэзію Сыса можна параўнаць з стрэмкай у сэрцы паэта.
Нажаль, далёка не ўсё вартае ўвайшло ў зборнік.

Творчасць Сержука, яго праваабарончая дзейнасць — усё гэта выклікае вялікую павагу ў часы калі шмат каму тое, што адбываецца навокал — абыякава. У Сыса атрымліваецца па-сапраўднаму выдатная грамадзянская лірыка. І

калі ягоны біялагічны ўзрост — 50 гадоў, дык у душы яму 16.
Я хачу далучыцца да шматлікіх віншаванняў Сержуку Сысу».
Прэзентацыя зборніка Сяржука Сыса «Стрэмка» пройдзе 26 студзеня ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці, 37а). Пачатак, а 18.30. Уваход вольны.
* * *

Ноч. Павуцінне сноў.
Дзень. Павуцінне спраў.
Скажаш, нібыта ўкраў
Некалькі нечых слоў.

Людзі паслянавальнічнае эры

Афішы змываючы з твараў вітрынаў,
Людзей заганяючы з боем пад дахі,
Ліпень залеву на Гомель абрынуў –
Водар лазы ды аерныя пахі.

Стома сплывае з праспектаў руплівых,
Перапыняюцца пульсы артэрый,
І выбягаюць пад дождж нецярпліва
Людзі паслянавальнічнае эры.

Бурбалкі ўспеньваюць гладзь тратуараў,
Кроплі гаючыя лашчаць лістоту…
І ў гамяльцоў прабягае па тварах
Лёгкая ўсмешка дзіцячай пяшчоты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?