Сацыяльныя сеткі па ініцыятыве намесніцы старшыні «Маладога фронту» Насты Палажанкі і намесніка каардынатара «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева пачалі кампанію падтрымкі Андрэя Саннікава.

На прэс-канферэнцыі 25 студзеня ў Мінску Ірына Халіп паведаміла аб тым, што яшчэ 20 лістапада 2011 года яе муж экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. У запісцы, якую ён паказаў Ірыне Халіп на спатканні ў калоніі «Віцьба-3», было напісана: «Гаворка ідзе аб выратаванні жыцця У любы момант мяне могуць забіць».

Таму намесніца старшыні «Маладога фронту» Анастасія Палажанка і намеснік каардынатара «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў абвясцілі аб пачатку кампаніі салідарнасці ў сацыяльных сетках з Андрэем Саннікавым і яго сям’ёй.

«Асабіста для мяне па-чалавечы зразумела, што напісаць прашэнне аб памілаванні Саннікава вымусілі нечалавечыя абставіны, створаныя яму ў зняволенні. Мы таксама выдатна ведаем, праз што прыйшлося прайсці і яго жонцы, Ірыне, іх маленькаму сыну Даніку, пазбаўленым на доўгі час бацькоўскай ласкі. Таму цяпер

наш супольны абавязак — не маўчаць, не заставацца ў баку, а выказаць ім сваю падтрымку,
паказаць праз яе: для нас і Андрэй, і Ірына як былі, так і засталіся мужнымі і годнымі людзьмі Далучайцеся», — кажа Анастасія Палажанка.

«Ёсць падзеі, на якія нельга не адрэагаваць. І сама рэакцыя паказвае, хто мы ёсць. Ці мы людзі «чаркі і скваркі» ці беларусы, якія ганарацца сваёй краінай і разумеюць, што так, як ёсць, працягвацца не можа, што нам патрэбныя перамены, развіццё Гэта не проста акцыя салідарнасці, гэта дэманстрацыя. намі нельга маніпуляваць, мы — разам «, — салідарны з дзяўчынай Андрэй Дзмітрыеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?