Мужчына сталага веку не паспеў перайсці дарогу — у тым месцы дзейнічае зусім кароткі інтэрвал для пешаходаў.

У адным і тым жа месцы на вул. Сурганава ў Мінску за апошнія некалькі месяцаў загінулі два чалавекі, паведамляе партал Auto.onliner.by.

У аўторак 24 студзеня на пераходзе каля ГЦ «Рыга» быў збіты мужчына сталага веку. (У каментарах на сайце НН паведамілі, што яму 63 гады.) Ён пачаў пераходзіць вуліцу на зялёнае святло і не паспеў — яго збіў УАЗ. Праз некалькі гадзін мужчына памёр у бальніцы.

Падобнае здарэнне, у выніку якога загінуў пешаход, здарылася там жа ў верасні мінулага года. Тады загінула 17-гадовая студэнтка БДУІРа з Івацэвічаў. Яна пачала рух па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёнае святло святлафора, а заканчвала ўжо на чырвонае. У гэты момант яе збіў BMW 520.

Асаблівасць гэтага перахода ў тым, што цыкл для пешаходаў скарочаны да мінімуму, — ён разлічаны на маладых людзей, як і многія іншыя. Калі ж інтэрвал павялічыць, то з’явяцца заторы, адзначае Auto.onliner.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?