Адзіны ў двух асобах Лявон Вольскі запісаў новую песню для свайго праекту «Саўка ды Грышка» на радыё «Свабода».
Грышка:
Хочуць калгасныя ўлады,
Каб «Вясны» не было.
Не адпускаюць Алеся
Хоць катам сплацілі бабло.
Мы тут жывём, нібы ў лесе.
Падчас зімовага сну.
Не выпускаюць Алеся,
Не дазваляюць «Вясну».
Саўка:
Што ты заводзішся, Грыша?
І глупасцей не гавары.
Можна катацца на лыжах
Зімою па склонах гары.
Зіму мы любім все очэнь,
Нету прэкрасней пары!
Можна катацца на лыжах у Сочы
Дзень, ілі два, ілі тры.
Грышка:
Хочаце вы, каб марозам
Скула надзеі і сны.
Хочаце, каб ні душа і ні розум,
А толькі інстынкты адны.
Сэрцы занесла завеяй —
Так вам прасцей кіраваць.
Толькі дарэмныя вашы надзеі,
Нельга вясну затрымаць.
Саўка:
Будзет вясной васхішчацца
Разве што круглы дурак.
Што той вясною за шчасце —
Слякаць, гразюка, бардак.
Нас вецераны прасілі,
Прафсаюзы і БРСМ…
Мы ўсе прыложым усілья,
Вясна не прышла штоб саўсем.