Паводле звестак даследавання амерыканскага інстытута Brookings Institute самыя багатыя гарады паводле ўзроўню ВУП на душу насельніцтва знаходзяцца ў ЗША.

Сярод дзесяці самых багатых гарадоў свету — шэсць з ЗША, тры з Еўропы і адзін прадстаўнік багатых на нафту Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Найбяднейшыя мегаполісы знаходзяцца ў Афрыцы і Азіі — сталіца Егіпта Каір, затым Мумбаі і Александрыя.

Дзясятка самых багатых гарадоў свету, згодна з Brookings Institute, выглядае так:

1. Хартфард, ЗША ($ 75086)

2. Осла, Нарвегія ($ 74 057)

3. Сан-Хасэ, ЗША ($ 68 141)

4. Абу-Дабі, ААЭ ($ 63 859)

5. Брыджпорт, ЗША ($ 63 555)

6. Цюрых, Швейцарыя ($ 63 236)

7. Вашынгтон, ЗША ($ 62 943)

8. Стакгольм, Швецыя ($ 61 458)

9. Бостан, ЗША ($ 60074)

10. Сан-Францыска, ЗША ($ 58783)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?