Як вызначылі астраномы, цыкл сонечнай актыўнасці складае 11 гадоў. Чарговы сонечны «максімум» прыпадае на май гэтага года. У гэты перыяд чакаюцца наймацнейшыя сонечныя буры. Хоць атмасфера Зямлі абараняе нас ад «бамбардзіроўкі» зараджанымі часціцамі, тым не менш, сонечныя буры адбіваюцца на магнітным полі Зямлі і на самаадчуванні людзей. У дні магнітных бураў расце колькасць дарожных здарэнняў, інфарктаў і інсультаў. Авіякампаніі ў такія дні перакнакіроўваюць рэйсы з палярных маршрутаў трохі паўднёвей.

Медыкі раяць у летнія дні сонечнай актыўнасці абмежаваць загаранне і знаходжанне на сонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?