28 студзеня ў Валожынскім раёне пройдуць 2-я міжнародныя спаборніцтвы па ездавым спорце на сабачых запрэжках.

З званне чэмпіёна будуць змагацца спартоўцы (і сабакі) з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Фота photo.bymedia.net.

Фота photo.bymedia.net.

У межах спаборніцтваў пройдуць заезды ў розных дысцыплінах (юніёры, скi-джорынг, запрэжка 4–6 сабак, эстафета).

Гледачоў чакае і забаўляльная праграма — адрэналін-парк «Малпалэнд» для дарослых і дзяцей, гарачыя пачастункі беларускай кухні, катанне на санях і конях, кірмаш сувеніраў і вырабаў hand-made.

Таксама падчас фестывалю

мае адбыцца ўсталяванне сусветнага рэкорду на самую доўгую сабачую запрэжку.

Адкрыццё «Завiрухi» — а 10.00. Пачатак стартаў — 11.30.

Месца правядзення — загарадны клуб «Фестывальны», Валожынскі раён, (29 км ад МКАД, траса M7 Мінск-Гродна).


Уваходны білет каштуе 25 тыс. рублёў. Арганізаваная паркоўка.

Замова квіткоў па т.: (29) 660-88-44; (17) 508-95-56.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?