Фота «Телеком-экспресс».
У выніку сутыкнення новая электрычка швейцарскай фірмы Stadler атрымала механічныя пашкоджанні, паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска». Затрымка ў руху склала 6 хвілін, паведамляе прэс-служба УУС на транспарце.
Гэта другое здарэнне з удзелам электрацягнікоў рэгіянальных ліній у Беларусі. У снежні мінулага года ў Баранавічах пад коламі швейцарскага цягніка загінула пенсіянерка.