Да канца гэтага года краіна павінна выйсці на ўзровень прыбыткаў, які быў у насельніцтва ў канцы 2010 года. Пра гэта заявіў старшыня палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка:

«Нам не трэба сёння змяншаць цэны, нам неабходна паднімаць даходы насельніцтва».
Нагадаем, у канцы 2010 года афіцыйная статыстыка зафіксавала заробак, вышэйшы за $500.

«Нам неабходна эфектыўная вытворчасць, каб рэальна павялічваць узровень прадпрыемстваў і ў выніку — узровень жыцця людзей», — падкрэсліў старшыня палаты прадстаўнікоў. Ён заявіў, што на працягу гэтага года зарплаты і пенсіі будуць павялічвацца неаднаразова.

Па стане на снежань сярэдні заробак у краіне, паводле інфармацыі Белстата, складаў $340. Планаваны на 2012 год курс даляра складае 9150 рублёў. Гэта значыцца,

каб выканаць планы Андрэйчанкі, беларусы павінны ў канцы 2012 года атрымліваць каля 5 мільёнаў рублёў.

Такі ліхаманкавы рост заробкаў прывядзе да чарговай дэвальвацыі і скачку інфляцыі — як было і летась.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?