У дачыненні 32-летняга мінчука заведзена справа за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару. Як паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Ала Галубовіч, злачынства было здзейснена ўвечары 20 студзеня ў адным з шматпавярховікам раёна Сухарава. Мінчук, вяртаючыся нападпітку дахаты, у тралейбусе звярнуў увагу на дзяўчыну, якая сядзела побач, рушыў услед за ёй і зайшоў з ёй у ліфт.
У кабіне ліфта мужчына, пагражаючы, стаў патрабаваць уступіць з ім у сэксуальную сувязь, некалькі разоў ударыўшы сваю ахвяру. У нейкі момант дзяўчына змагла націснуць кнопку ліфта, і дзверы адкрыліся. Выскачыўшы на лесвічную пляцоўку, яна стала званіць у сваю кватэру і да суседзяў.
Нападнік паспяшаўся па лесвіцы ўніз, а праз некалькі імгненняў за ім кінуўся брат пацярпелай. Злачынца схаваўся ў адным з адкрытых тамбураў, а брат застаўся чакаць супрацоўнікаў міліцыі ля ўваходу ў пад'езд. Праз некаторы час гвалтаўнік быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.
Затрыманым апынуўся жыхар суседняга мікрараёна, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за згвалтаванне і хуліганства.Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення свабоды.