Пра гэта 26 студзеня на
Паводле яе слоў, у арганізацыі харчавання беларускіх школьнікаў выяўлены шэраг негатыўных тэндэнцый. «Найперш гэта нізкае спажыванне садавіны, агародніны, рыбы і, як ні дзіўна, малочных прадуктаў, нягледзячы на іх шырокі асартымент і цэнавую даступнасць. Усё гэта адбываецца на фоне залішняга спажывання прадуктаў з павышаным утрыманнем солі, цукру, насычаных тлустых кіслот», — адзначыла Цамбарэвіч.
Гэта сітуацыя, сцвярджае яна, пагражае развіццём такіх захворванняў, як карыес, атлусценне, захворванні«У дашкольным і школьным узросце фарміруюцца асаблівасці харчовых паводзінаў чалавека, якія захоўваюцца на ўсё жыццё», — падкрэсліла спецыяліст.страўнікава-кішачнага тракту, астэапароз.
У сваю чаргу в.а. начальніка аддзела арганізацыі грамадскага харчавання Міністэрства гандлю Валянціна Дземідзенка адзначыла, што любая арганізацыя, якая займаецца харчаваннем ва ўстановах адукацыі, працуе на прынцыпах самаакупнасці, што тлумачыць наяўнасць надбавак і нацэнак. «Пры арганізацыі школьнага харчавання дзяржава дае шэраг прэферэнцый — бясплатнае памяшканне і камунальныя паслугі, таму павышальны каэфіцыент для іх быў зніжаны са звычайнага 1,45 да 1,3», — сказала Дземідзенка.
Згодна з указам прэзідэнта № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь», грамадскае харчаванне атрымала права працаваць ва ўмовах свабоднага цэнаўтварэння. Аднак «адзінай сферай грамадскага харчавання, дзе засталося рэгуляванне цэн і нацэнак — гэта харчаванне ва ўстановах адукацыі. Мінскія гарвыканкам і аблвыканкам устанавілі межавы памер нацэнак — па школьніках гэта ад 35 да 40% у залежнасці ад рэгіёну», паведаміла Дземідзенка.