«Газпрам» у 2012 годзе павялічыць аб’ём транспарціроўкі газу цераз Беларусь на 4 мільярды кубаметраў, паведамілапрэс-служба расійскага газавага холдынгу.
26 студзеня адбылася тэлефонная размова старшыні праўлення ААТ «Газпрам» Аляксея Мілера з міністрам энергетыкі Беларусі Аляксандрам Азярцом. Бакі абмеркавалі пытанне павелічэння аб’ёмаў транспарціроўкі расійскага газу цераз тэрыторыю рэспублікі ў Еўропу ў 2012 годзе і на сярэднетэрміновую перспектыву.
«У 2012 годзе «Газпрам» павялічыць аб’ём транспарціроўкі расійскага газу цераз Беларусь у краіны ЕС на 4 мільярды кубаметраў», — прыводзяцца ў паведамленні словы Мілера ў тэлефоннай размове.
Паводле папярэдніх звестак «Газпрама», у 2011 годзе па тэрыторыі Беларусі ў Заходнюю Еўропу было прапампавана 31,3 мільярда кубаметраў расійскага газу.
Такім чынам, у 2012 годзе гэты паказчык плануецца павялічыць на 12,7% і давесці да 35,3 мільярда кубаметраў.
У канцы лістапада 2011 года «Газпрам» купіў 50% акцый «Белтрансгаза» за 2,5 млрд. долараў, давёўшы сваю долю ў прадпрыемстве да 100%. Узамен Беларусь атрымала скідку на сёлетні газ і падпісала кантракт на пастаўкі газу ў 2012–2014 гадах. Сярэднегадавая цана газу ў 2012 годзе складзе 165,6 долара за тысячу кубаметраў. Пры гэтым «Газпрам» прыняў рашэнне перайменаваць кампанію «Белтрансгаз» у «Газпрам трансгаз Беларусь».
У межах міжурадавага пагаднення аб умовах