На тэрыторыі Светлагорскага раёна органамі ўнутраных спраў 20–22 студзеня была праведзена «комплекснаяпаведаміў начальнік упраўлення аховы грамадскага парадку УУС Гомельскага аблвыканкама Анатоль Васільеў.аператыўна-прафілактычная адпрацоўка»,
Паводле яго слоў, асаблівая ўвага надавалася папярэджанню злачынстваў і правапарушэнняў; спыненню злачынных замахаў на маёмасць грамадзян і захаванасць
Васільеў звяртае ўвагу, што за тры дні правядзення мерапрыемстваў на тэрыторыі горада і раёна не было ўчынена ніводнага злачынства. А па заявах, што паступілі раней, раскрыты тры злачынствы.
Апрача таго, міліцыянерамі спынена 191 адміністрацыйнае правапарушэнне. З незаконнага абароту выключана 330 літраў самагоннай брагі.
Праводзілася прафілактычная праца з непаўналетнімі. З ліку супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх былі створаныя групы, якія ў начны час «адпрацоўвалі» дыскатэкі, бары і кафэ.
Супрацоўнікі міліцыі таксама знайшлі боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны: дзве мінамётныя міны калібру 82 мм, дзве супрацьтанкавыя міны нацяжнога дзеяння, а таксама 250 патронаў калібру 7,62 мм да кулямёта «Максім».
Кантраляваліся паводзіны і спосаб жыцця асоб, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў АУС. На дакта-, відэаўлік пастаўлены 42 чалавекі і правераны 145 падуліковых асоб. За ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі і невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду распачаты дзве крымінальныя справы.
Значныя сілы былі скіраваныя на праверку аб’ектаў захоўвання
«Зыходзячы з таго што вынікі праведзенай працы выявілі мноства негатыўных момантаў, было вырашана праводзіць такія «зачысткі» рэгулярна на тэрыторыі ўсяго рэгіёна», — падсумаваў Васільеў.