З тэхнічных прычынаў, канцэрт у межах праекту «Тузін. Unplugged», запланаваны на 30 студзеня, пераносіцца на 7 лютага. У гэты дзень з сваімі акустычнымі сэтамі ў клюбе «Графіці» выступяць гурты J: Морс і BosaeSonca, а таксама спявачка Паліна Рэспубліка,
прызнаная парталам Tuzin. FM галоўным адкрыццём у беларускай музыцы ў 2011 годзе. Арганізатары перапрашаюць за нязручнасці. Набытыя квіткі на 30 студзеня будуць дзейнымі 7 лютага.

Гурт BosaeSonca проста феерычна нагадаў пра сябе на пачатку гэтай зімы пасля паўзы ў чатыры гады. Іх новая кампазіцыя «Зіма» апынулася ў лідэрах чарту, прапусціўшы наперад толькі песні «Вопляў Відаплясава» і «Ляпіса Трубяцкога».

Гурт J: Морс для выступу на «Тузін. Unplugged» рыхтуе спецыяльную акустычную праграму.

«Пры складанні трэк-ліста мы абавязкова ўлічsм тое, што будзем граць у надзвычай інтымнай атмасфэры, калі няма ніякай мяжы паміж публікай і артыстам, ± кажа лідэр каманды Уладзімір Пугач. — Гэта вельмі адказна і няпроста выступаць на такой блізкай адлегласці, таму наш канцэрт будзе нагадваць у нечым спевы ля вогнішча». Пры гэтым музыка заўважае, што наўмысна пакідае момант імправізацыі: трэк-ліст на гэты вечар будзе складзены прыблізны і можа змяняцца ў залежнасці ад рэакцыі слухачоў.

Спецыяльным госцем вечарыны будзе Паліна Рэспубліка. 17-гадовая спявачка сыграе некалькі песень, якія палюбіліся ўжо яе прыхільнікам.

Весці імпрэзу будзе Алег Хаменка.

Наведнікі канцэрта маюць шанец атрымаць прызы ад сталага партнёра «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі».
Канцэрт пачнецца ў 19.00 7 лютага (аўторак) у мінскім клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16).

Кошт квітка — 100 000 руб. Набыць квіткі можна ў клубе загадзя fl 18–00 да 22–00 штодня, акром суботы і нядзелі.

Інфалінія: (29) 638-44-44, (33) 638-44-44.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?