Здарэнне адбылося, а 7-й раніцы 27 студзеня.

Цягнік Санкт-Пецярбург — Брэст збіў грузавік МАЗ каля станцыі Даманава ў Івацэвіцкім раёне на неахоўным рэгуляваным чыгуначным пераездзе.

Грузавік заглух у момант, калі перасякаў чыгуначныя шляхі. Кіроўца паспеў пакінуць кабіну. Машыністы, улічваючы вялікі тармазны шлях цягніка, не змаглі пазбегнуць сутыкнення.

У выніку здарэння людзі не пацярпелі.

Пашкоджаны грузавік прыбралі з рэек пры дапамозе выкліканай тэхнікі МНС і пагрузчыка. Лакаматыў пашкоджанняў не атрымаў. Затрымка ў руху цягніка склала 58 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?