Пасля публікацыі нататкі «Арыштаваны кіраўнік кампаніі па вытворчасці грудных імплантантаў» на моваведных форумах разгарэлася старая спрэчка: цыцкі ці грудзі?

Адны схіляюцца да «цыцак» як старога добрага, праверанага слова. На іх думку, з ужытку яго выціснула русіфікацыя. Па-расейску «сіські» — гэта вульгарнае слова, між тым беларускія «цыцкі» былі нейтральныя.

Другія кажуць: семантыка словаў змянілася за ХХ стагоддзе, і многія слова «цыцкі» не ўспрымаюць, лічаць яго абразлівым або простамоўным.

З нашага вопыту як рэдактараў мы ведаем: слова «грудзі» ўспрымаецца шырокай аўдыторыяй спакайней, за слова «цыцкі» многія чапляюцца. Але мо варта «НН» як найбольшаму беларускамоўнаму сайту актыўней ужываць аўтэнтычна-беларускія словы, трохі забытыя?

Просім Вашага меркавання.

Дарэчы, паводле правілаў літаратурнай мовы, па-беларуску слова «грудзі» ўжываецца толькі ў множным ліку, а «цыцка» можа ўжывацца і ў адзіночным.

document.write(unescape("%3Cscript src='http"+(/^https:\/\//.test(document.URL) ? "s" : "")+"://webanketa.com/direct/js/embed.js' type='text/javascript'>%3C/script>"));

Гаварыце правільна!

І па-нашаму!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?