Праехаўшы з першым за пятнаццаць гадоў турам па ўсім свеце, Леанард Коэн запісаў новы студыйны альбом, якога прыхільнікі чакалі восем гадоў.
Хаця, калі казаць папраўдзе, дык і зусім не чакалі ўвогуле. Калі б не фінансавыя цяжкасці,
ў 2009 годзе менеджар Коэна незаўважна пазбавіла яго сродкаў і сышла. Пачаўся працяглы судовы скандал. У заслужанага спевака і паэта амаль не засталося грошай, і, дзеля змагання з асабістым фінансавым крызісам, ён выправіўся ў сусветнае турнэ.Па выніках свет атрымаў два шыкоўныя канцэртныя альбомы, а таксама дыск Old Ideas, які з’явіцца ў продажы 31 студзеня.
Роўная, задуменая пласцінка Коэна выйшла нашмат цікавейшай за папярэднююDear Heather. Песню The Darkness, з нехарактэрным для Коэна блюзавым рытмам, ужо можна смела ўключаць у чарговы Greatest Hits. Туды ж можна адразу ставіць і Show me the Place, і Different Sides, і
любая з яго новых песняў, трапіўшы, напрыклад, на альбом I’m Your Man, сёння б лічылася класікай і ўваходзіла ва ўсе магчымыя кампіляцыі — ад падборак «найлепшага» ў самога Коэна да камерцыйных серый кшталту Romantic Collection.