15.56
Праваабаронцы з «Вясны» паведамляюць, што Воўчак затрыманы за «дробнае хуліганства». Да суда, які адбудзецца ў панядзелак, ён будзе знаходзіцца на Акрэсціна. Працэс пройдзе ў судзе Цэнтральнага раёна (вул.Кірава, 21).
15.46
Знаёмыя Воўчака паведамілі ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук, што да яго падышоў міліцыянер, каб праверыць дакументы. Праваабаронца паспеў паведаміць, што цяпер ён знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС. Тэлефанаванні ён скідвае.
Ёсць імавернасць, што зараз у яго дома адбудзецца ператрус. Алег Воўчак — былы афганец, пасля працаваў у пракуратуры.
Пасля сыходу з дзяржаўных органаў займаўся гучнымі справамі. Прычым не толькі палітвязняў, але звязаных з арыштаванымі сілавікамі.
Ён актыўна дапамагаў Аляксандру Казуліну, а пасля Міколу Аўтуховічу, з якім яго яднаў афганскі вопыт.
Дзейнасць Воўчака не раз выклікала злосную рэакцыю лукашэнкаўскіх СМІ. У ягонай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» рэгістрацыю забралі яшчэ ў 2003 годзе. Цяпер справа аб ліквідацыі «Прававой дапамогі» знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце ААН па правах чалавека.
Будзе абнаўляцца.