Паведамленне пра спыненне крымінальнай справы супраць Антона Кумца.

Паведамленне пра спыненне крымінальнай справы супраць Антона Кумца.

Павестка-выклік на допыт маці Уладзіміра і Антона Кумцоў.

Павестка-выклік на допыт маці Уладзіміра і Антона Кумцоў.

Павестка-выклік на допыт бацькі Уладзіміра і Антона Кумцоў.

Павестка-выклік на допыт бацькі Уладзіміра і Антона Кумцоў.

Спадарыня Алена Кумец.

Спадарыня Алена Кумец.

Нагадаем, што 23 верасня 2011 года Уладзімір Кумец і яго старэйшы брат Антон былі затрыманыя ва ўласнай кватэры супрацоўнікамі МУС і КДБ. Прычына — нібыта Антон падазраецца па арт.186 КК РБ (пагроза забойствам). У кватэры і на дачы Кумцоў адбыўся ператрус, канфіскаваныя ноўтбук і мабільныя тэлефоны.

Ноч з 23 на 24 верасня Антон знаходзіўся на Акрэсціна. У дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа па вышэйзгаданым артыкуле. А Уладзіміра ў гэты час дапытвалі супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі.

Як сцвярджае актывіст,

з самага пачатку было зразумела, што органы цікавіў толькі ён. А справа супраць брата — надуманая і абсурдная (нібыта Антон пагражаў невядомай асобе праз сацыяльную сетку Вконтакце).

Уладзімеру прапанавалі падпісаць дамову аб супрацоўніцтву з КДБ у абмен на спыненне крымінальнага пераследу брата. Ён пагадзіўся падпісаць, пасля чаго вярнуўся ў Польшу.

Прыкладна праз месяц стала вядома, што крымінальная справа супраць брата спыненая з-за адсутнасці складу злачынства (гл.фота). Пасля гэтага Уладзімер Кумец на прэс-канферэнцыі распавёў пра факт сваёй вярбоўкі.

Прэс-канферэнцыя атрымала шырокі розгалас.

19 студзеня 2012 года следчы Сарканс-Лонскіс па тэлефоне паведаміў бацькам Кумца, што крымінальная справа супраць Антона будзе перагледжаная. Фармальна — бо не было допыту бацькі і маці ў якасці сведак. 26 студзеня абодва былі выкліканы на допыт (гл. фота). Са слоў маці Кумца Алены, следчага цікавіў, між іншага, адрас Уладзіміра ў Польшчы.

«Я сказала следчаму, хай перадасць КДБ, каб адчапіліся ад нашай сям’і…Хочацца проста жыць», —
кажа спадарыня Алена.

Канчатковае рашэнне пракурора аб працягненні крымінальнай справы будзе прынятае ў сярэдзіне лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?