Сёння ў Мельбурне прайшоў фінал Australian Open — першага ў сезоне турніра з серыі «Вялікага шлему». У вырашальны матч жаночых спаборніцтваў выйшлі наша Вікторыя Азаранка і расіянка Марыя Шарапава.
Зрэшты, і Шарапава не чужая для Беларусі. Яе бацькі былі родам з Гомеля, але пасля Чарнобыльскай катастрофы пакінулі Беларусь. Марыя нарадзілася ў Нягані. Шарапава тройчы выгравала турніры «Вялікага шлему», былы першай ракеткай свету. Цікава, што адным з памочнікаў Шарапавай з’яўляецца беларус Уладзімір Ваўчкоў, колішні паўфіналіст Уімблдона.

Вікторыя на два гады маладзей за расіянку. Сёлетні турнір у Мельбурне — гэта першы ў яе кар’еры фінал «Вялікага шлему». Пакуль найвышэйшай пазіцыяй для ў рэйтынгу WTA была трэцяя.

Тым не менш, перад фіналам букмекеры фаварыткай называлі Азаранку. На яе Вікторыю прымаліся каафіцыенты 1,75, на Шарапаву — 2,1.
Цікава, што гэтыя дзве спартсменкі з’яўляюцца аднымі з самых галасістых. На кортах Мельбурна Шарапава крычала пасля адбітых мячоў з гучнасцю 98 дэцыбел, а Азаранка — 91.

Сама сустрэча пачалася не вельмі ўдала для Азаранкі. Яна прайграла сваю падачу. Але на шчасце, амаль адразу адыграла падачу — 2:2.

Потым кожная з тэнісістак бралі свае падачы. Хоць адчувалася, што нявымушаных памылак у Шарапавай усё ж заўважна болей. Вырашальным момантам першага сэту адбыўся пры ліку 4:3 на карысць Азаранкі. Беларуска зноў змагла ўзяць чужую падачу, пасля чаго без цяжкасцяў справілася са сваёй — 6:3.

Другі сэт для нашай спартсменкі пачаўся вельмі ўдала. Яна адразу зрабіла брэйк. Прычым, Шарапава дапусціла некалькі зусім неабавязковых памылак. «Гэта будзе ўдар па псіхіцы Шарапавай», — зазначыў каментатар на «Еўраспорце».
Здаецца, што ад гэтага шоку расіянка адысці так і не змагла. Вікторыя без праблем скончыла сэт на сваю карысць — 6:0. Шанцаў у Шарапавай не было ніякіх. Такую гульню злавіла Віка.

За перамогу Вікторыя зарабіла 2,3 мільёны даляраў. Але самае галоўнае — яна ўпершыню ў гісторыю стала першай ракеткай свету. Славутая Наталля Зверава дабіралася толькі да 5-ай пазіцыі.

Такім чынам, Віка ўзышла на першую ступенькі рэйтынга ў 22 гады.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?