На адкрытых участках вадаёмаў Мінска і ваколіц засталіся зімаваць сотні вадаплаўных птушак. Так, на вадасховішчы Крыніца ў вялікай палонцы каля вадазліва плаціны атабарылася мноства качак і з шэсць дзясяткаў лебедзяў. У маразы прыродаахоўныя службы подкормліваюць іх. Прыязджаюць дапамагчы птушкам і мінчукі.

Штогод на вадаёмах Беларусі застаюцца зімаваць каля пяці тысяч птушак. Яшчэ 20-30 гадоў таму гэта былі адзінкавыя выпадкі. Птушкі адаптаваныя да зімоўкі -- была б ежа і нескаваная марозам вада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?