Аператар МТС налічыў кампенсацыю сваім абанентам, якія пацярпелі падчас прафілактычных працаў у сетцы.

Нагадаем, у мінулы панядзелак рахункі шмат якіх абанентаў, якія карысталіся на выходных інтэрнэтам, аказаўся ў глыбокім мінусе. Праз тэхнічныя збоі пакласці грошы не ўдавалася, таму тысячы чалавек засталіся без сувязі. Праз некалькі дзён кампанія правяла пераразлік, і спісаныя сродкі вярнуліся абанентам.

Пацярпелыя сталі атрымліваць СМС-паведамленні. «Мне напісалі, што да канца выходных усе званкі ўнутры сеткі будуць бясплатныя. Вядома ж, дзякуй, але я ўжо сумняюся, ці не здымуць у мяне грошы праз нейкі збой», — кажа адзін з абанентаў, у якога з рахунку прапалі 50 тыс. руб.

У сервіснай службе МТС паведамілі наступнае: «Некаторыя абаненты атрымалі 1 гігабайт бясплатнага трафіку на паўгода, некаторыя — бясплатныя званкі на выходныя. Тым, у каго знялося шмат грошай, мы дорым і інтэрнэт, і сувязь».

Як вынікае з абмеркаванняў на інтэрнэт-форумах, падарункі ад мабільнага аператара атрымалі і некаторыя абаненты, якія не пацярпелі падчас збою сістэмы білінгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?